Беларуская Служба

Польшча захоўвае аптымальныя суадносіны паміж эканамічным ростам і стабільнасцю ў рэгіёне

13.01.2024 13:15
Эканамічны рост застаецца ўстойлівым, нягледзячы на перыяды эканамічнага спаду, і хутка аднаўляецца, гаворыцца ў справаздачы PKO BP аб перспектывах на 2024 год.
Ілюстрацыйнае фотаshutterstock/BOKEH STOCK

«Апошнія гады былі перыядам назапашвання негатыўных трэндаў. Пасля пандэміі наступіў шок ад вайны і ўсплёск інфляцыі. У выніку з 2020 года польская эканоміка рэгулярна выпадае з раўнавагі пад уплывам знешніх шокаў, а ў прагнозах дамінуюць фактары рызыкі, якія цяжка вымераць.

2024 год нарэшце можа быць іншым. Хоць фактары рызыкі застаюцца, здаецца, што ўпершыню за доўгі час эканамічныя трэнды будуць вызначацца фундаментальнымі працэсамі, а не шокамі», — гаворыцца ў справаздачы PKO BP аб эканамічных перспектывах на 2024 год.

Эканамісты PKO BP адзначаюць, што пашырэнне экспарту стала галоўнай рухаючай сілай польскай эканомікі пасля ўступлення ў ЕС у 2004 г. У той жа час імпартаёмістасць польскага экспарту застаецца на адносна высокім, але стабільным узроўні.

 «Салідны рост ВУП у другім паўгоддзі 2023 год - гэта толькі ўступ да яшчэ больш моцнага росту ў наступных кварталах. Мы прагназуем, што рост ВУП у 2024 годзе складзе каля 4 %. Спажыванне хатніх гаспадарак стане найважнейшай рухаючай сілай аднаўлення эканомікі, галоўным чынам дзякуючы паляпшэнню рэальных даходаў (двухзначны рост заробкаў і пенсій, зніжэнне інфляцыі, павелічэнне сацыяльных выплат)», — гаворыцца ў спарваздачы.

Таксама эканамісты дадалі, што ў сакавіку-красавіку 2024 года інфляцыя ў Польшчы складзе прыкладна 3% у гадавым вымярэнні, што вельмі блізкі да мэты Нацыянальнага банку Польшчы па інфляцыі ў памеры 2,5%.

PAP